Открытие персональной выставки «Тэкстыльная вегетацыя» доцента кафедры дизайна и моды, председателя Областной общественной организации Белорусского союза художников Маклецовой Татьяны Игоревны состоится 28 октября в 16.00 в Художественной галерее Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника.

Назва праекта “Тэкстыльная вегетацыя” – гэта не проста мудрагелістая аўтарская метанімія, ці гульня з біялагічным па сваёй сутнасці тэрмінам. ВЕГЕТАЦЫЮ, ў кантэксце эксперыментаў з тэкстылям, Таццяна Макляцова ўспрымае як яркую фазу творчага цыклу, як перыяд найбольшай актыўнасці і, разам з тым, як няспынны працэс росту і развіцця. Гэта менавіта тыя жарсць і апантанасць творчасцю, што рухаюць мастачкай і спадзвігаюць яе да пошуку сучасных мастацкіх форм.

Ёсць і яшчэ адзін ракурс канцэпцыі праекта “Тэкстыльная вегетацыя”. Як вядома, аснова і уток складаюць фундамент традыцыйных форм тэкстылю. Гэта тыя базавыя велічыні з якіх, нібы то з зерня, прарастае ўся шматгранная тэкстыльная творчасць. У гэтым сэнсе ВЕГЕТАЦЫЯ паўстае як працэс развіцця відавых, стылістычных, кампазіцыйных, пластычных асаблівасцяў тэкстыльных форм, як раздвіжэнне межаў мастацтва тэкстылю, пашырэнне дыяпазону яго тэхнік і тэхналогій. У дадзеным кантэксце вегетацыя для тэкстыля гучыць метафарычна: як сапраўдны перыяд абуджэння і ажыўлення, разрастання  кроны і ўмацавання каранёў, квіцення і росту…

У раслінным свеце вегетацыйны перыяд завяршаецца пладанашэннем, з’яўленнем спелага насення. У мастацтве ж выдатным аналагам гэтаму становіцца нараджэнне неардынарных творчых канцэпцый, стварэнне арыгінальных аўтарскіх кампазіцый, якіх, дарэчы, вельмі многа ў дадзеным праекце Таццяны Макляцовай.

Макляцова Таццяна Ігараўна (20 .02 1966 г. г. Крэменчуг  Палтаўскай вобл., Украіна) беларуская мастачка, педагог. Скончыла Днепрапетроўскую дзяржаўную мастацкую вучэльню імя Вучэціча (1985), Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (1994). Старшы выкладчык кафедры дызайна Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (1994 – 2016); дацэнт кафедры дызайна і моды ( з 2016) гэтага ж універсітэту. З 1993 года вядзе актыўную творчую дзейнасць, удзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных выставачных праектах. Сябра Беларускага саюза дызайнераў (1997-2018), сябра Беларускага саюза мастакоў (2016). Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз мастакоў»( з 2019). Лаўрэат (І месца) ІІІ Беларускай трыенале ДПМ, (2017), лаўрэат (Гран-пры) IV Беларускай трыенале дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (2019) за інсталяцыю «Белы шум» сумесна з С. Баранкоўскай

            Творам  уласцівы эмацыянальная выразнасць, складаная структура вобразнасці, асаблівая увага рытмічна-пластычным характарыстыкам, фактуры мастацкай паверхні, вольная гульня з тэхнікамі і тэхналогіямі, выкарыстанне нетрадыцыйных для ткацтва матэрыялаў (будаўнічая сетка, паліэтылен, газетная папера і інш.).Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (Мінск, Беларусь), Музеі сучаснага мастацтва (Мінск), дырэкцыі выстаў Мастацкага фонду Беларусі (Мінск), Віцебскім мастацкім музеі, прыватных калекцыях Беларусі, Украины, Расіі, Польшчы, Германіі.

Міхась Цыбульскі,

кандыдат мастацтвазнаўства, куратар выставы.